levales (levales) wrote,
levales
levales

Два гады таму перад прэзідэнцкімі выбарамі я параўнаў некаторых кандыдатаў з напоямі. Які лёс ў іх сёння ў гэтых кандыдатаў-напояў ?

Віно пладова-ягаднае "Бацька".

Яно нахабна працягвае кіраваць масай. Хоць губляе папулярнасць. Вялікая колькасць народу аддае перавагу ўжо гарэлцы. Нядаўна «Бацьку» ледзь не забаранілі ў Мінску. Але ўмяшаўся сам Бацька. Лёс напою вельмі падобны на лёс, тых, хто яго п'е. Яны ўсе дрэнна скончываюць.

Віно хрысціянскае белае безалкагольнае  "Рымашэўка"

Пасля адсідкі страціла шарм і вытанчанасць. Шмат хто лічыць, што з-за адсутнасці алкаголю. Магчыма калі-небудзь будзе папулярны і такі напой. Пакуль жа ён вытрымлівае  канкурэнцыі з «Бацькай», якое прасцей, мацней, танней, зразумела і прывычней.

Кань'як - "Санікаў-97"

Беларусам так і не далі рассмакаваць смак гэтага напою. Яго спакавалі ў няякасныя бочкі, і перетрымалі. У выніку напой стаў не прыдатны для ўжывання. Сяння «Санікаў-97» можна адведаць толькі ў экспартным брытанскім варыянце, дзе напой спрабуе наладзіць новае жыцце.

Самагон  беларускі "Кастусёў"

Самагон “Кастусёў” – ужо не “самый перспектыўны кандыдат”, а проста звычайны самагон. Made in Shklov Belarus.

Марціні "Міхалевіч"

Быў супраць пладова-ягаднага віна, за што і сеў. Але хітрасцю выйшаў на свабоду. Зараз гэты напой можна пасмакаваць у Празе.   

Настойка праўдзівая "За Някляева!!!"

Сёння напой ёсць на рынку, але згубіў значную частку сваіх кліентаў.   

Брэндзі "Раманчук"

Напой аказаўся сапраўднай падробкай. А ў падробак няма перспектывы. Такое брэндзі нават у рукі браць не прыемна.

Ром "Статкевіч"

А вось “Статкевіч” – рэдкі напой. Вельмі чакаем яго на свабодным рынку.

Tags: Рэчаіснасць, Сцёб
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments