(no subject)
Два гады таму перад прэзідэнцкімі выбарамі я параўнаў некаторых кандыдатаў з напоямі. Які лёс ў іх сёння ў гэтых кандыдатаў-напояў ?
Віно пладова-ягаднае "Бацька".
Яно нахабна працягвае кіраваць масай. Хоць губляе папулярнасць. Вялікая колькасць народу аддае перавагу ўжо гарэлцы. Нядаўна «Бацьку» ледзь не забаранілі ў Мінску. Але ўмяшаўся сам Бацька. Лёс напою вельмі падобны на лёс, тых, хто яго п'е. Яны ўсе дрэнна скончываюць.
Віно хрысціянскае белае безалкагольнае "Рымашэўка"
Пасля адсідкі страціла шарм і вытанчанасць. Шмат хто лічыць, што з-за адсутнасці алкаголю. Магчыма калі-небудзь будзе папулярны і такі напой. Пакуль жа ён вытрымлівае канкурэнцыі з «Бацькай», якое прасцей, мацней, танней, зразумела і прывычней.
Кань'як - "Санікаў-97"
Беларусам так і не далі рассмакаваць смак гэтага напою. Яго спакавалі ў няякасныя бочкі, і перетрымалі. У выніку напой стаў не прыдатны для ўжывання. Сяння «Санікаў-97» можна адведаць толькі ў экспартным брытанскім варыянце, дзе напой спрабуе наладзіць новае жыцце.
Самагон беларускі "Кастусёў"
Самагон “Кастусёў” – ужо не “самый перспектыўны кандыдат”, а проста звычайны самагон. Made in Shklov Belarus.
Марціні "Міхалевіч"
Быў супраць пладова-ягаднага віна, за што і сеў. Але хітрасцю выйшаў на свабоду. Зараз гэты напой можна пасмакаваць у Празе.
Настойка праўдзівая "За Някляева!!!"
Сёння напой ёсць на рынку, але згубіў значную частку сваіх кліентаў.
Брэндзі "Раманчук"
Напой аказаўся сапраўднай падробкай. А ў падробак няма перспектывы. Такое брэндзі нават у рукі браць не прыемна.
Ром "Статкевіч"
А вось “Статкевіч” – рэдкі напой. Вельмі чакаем яго на свабодным рынку.